Стрым з-пад РУУС, куды павезлі затрыманых на акцыі пратэсту ў Менску


Затрыманых ля Парка Чалюскінцаў прывезлі ў Першамайскі РАУС!СТРЫМ!

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 3 lipca 2018

Акцыя вызвалення і салідарнасці, ініцыяваная Мікалаем Статкевічам, скончылася хапуном і затрыманнямі.

Самога Мікалая Статкевіча затрымалі адразу, калі ён выйшаў з дому – сведкамі гэтай сцэны сталі журналісты «Белсату».

Да будынку РУУС прыйшлі сябры і паплечнікі затрыманых. Агулам затрыманых 28 асобаў, сярод іх адзін грамадзянін Расеі.

«Перапісалі пашпарты і невялікімі групамі выводзяць людзей, каб браць у іх тлумачэнні», – распавяла затрыманая праваабаронца Анісія Казлюк. Яе «арыштавалі для высвятлення асобы».

«Калі глядзець з пункту гледжання правоў чалавека, то гэта дыскрымінацыя. Камусьці даюць святкаваць, а камусьці не даюць магчымасці ўскласці кветкі», – мяркуе Алег Пашкевіч з праваабарончага цэнтру «Вясна».

Затрыманыя ў будынку РУУС. Сярод іх 6 праваабаронцаў

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў