Страляніна ў Менску аказалася міліцэйскіммі вучэннямі


Увечары 16 кастрычніка непадалёк ад станцыі метро «Міхалова» у Менску было чуваць страляніну. Як распавёў Onliner.by менчук, які ў момант здарэння знаходзіўся ў офісе на праспекце Дзяржынскага, спачатку прагучалі адзінкавыя стрэлы, пасля – чэргі, гук выбуху і белы дым.

«Усё адбылося каля 17:30, – распавядае Макар. – Я пачуў гукі, падобныя на стрэлаў, але не надаў гэтаму значэння: вырашыў, што проста ідуць працы на будоўлі. Але хвілін праз дзесяць пайшлі чэргі стрэлаў і нешта бахнула. Усё гэта адбывалася каля бізнес-цэнтра за двухпавярховым будынкам, адкуль неўзабаве выехаў ваенны джып, два мінівэна і карэта хуткай дапамогі з мігалкам».

Як пазней паведаміў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, паблізу праспекта Дзяржынскага праходзілі вучэнні падраздзяленняў органаў унутраных спраў і «ніякай небяспекі не было».

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары