Страляніна і напад у Кёльне. Мужчыну парэзалі нажом


Інцыдэнт здарыўся 15 жніўня раніцай, паведамляе нямецкая газета «Экспрэс». Адна асоба параненая. Мужчыну даставілі ў шпіталь. Паліцыя шукае двух нападнікаў.

Паводле паліцыянтаў, яны атрымалі некалькі паведамленняў пра сварку ў цэнтры гораду. Чатыры чалавекі сварыліся з невядомым. «Экспрэс» піша, што адзін з нападнікаў меў сякеру.

Сведкі кажуць, што мужчыну паранілі нажом у сцягно, і ён спрабаваў уцячы на сваім аўтамабілі, але нападнікі падстрэлілі яго. Куля трапіла ў аўтамабіль. Мужчыну завезлі ў шпіталь. У Мэрсэдэса ахвяры былі прастрэленыя ўсе шыны і пабітыя вокны.

Двух зламыснікаў адразу затрымалі, яшчэ дваіх шукаюць. Паводле мясцовай паліцыі, гэта не тэракт, а разборкі мафіі.

ДР belsat.eu паводле express.de

Глядзі таксама
Каментары