На дзіцячым «Еўрабачанні-2016» перамагла ўдзельніца з Грузіі


georgia

Марыям Мамадашвілі

На Мальце прайшоў конкурс дзіцячага «Еўрабачання».

Яго пераможцай стала 10-гадовая ўдзельніца з Грузіі Марыям Мамадашвілі. Песня «Mzeo» («Сонца»), з якой яна выступіла, была прызнаная лепшай.

Другое месца ўзяла Анаіт Адамян з Арменіі, удзельніца з Італіі Фіама Боча па выніках галасавання аказалася на трэцім месцы.

Беларус Аляксандр Мінёнак заняў сёмае месца. На конкурсе ён выканаў песню «Музыка маіх перамог».

Выступ Аляксандра Мінёнка на нацыянальным адборы да «Еўрабачання»

У конкурсе змагаліся ўдзельнікі з 17 краінаў. Пераможцу вызначалі тры склады журы: нацыянальнае дзіцячае, дарослае журы, а таксама міжнароднае журы. Варта дадаць, што Грузія выйгравала дзіцячае «Еўрабачанне» і раней – у 2008 і 2011 гадах.

Чытайце таксама >>> Па-беларуску і з Пагоняй. Пётр Клюеў ідзе на еўрабачанне

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары