Статкевіч 5 гадоў таму: «Дайце нам магчымасць шчырых выбараў і тэлебачанне!»


Заявы Міколы Статкевіча пяцігадовай даўніны не губляюць актуальнасці. Belsat.eu узгадаў, што так напалохала ўлады, якія трымалі палітыка за кратамі амаль 5 гадоў.

«Падпадае пад нагляд. Там так напісана. Гэта толькі ў мяне так, у іншых хлопцаў няма (вызваленых палітвязняў. – Еўрарадыё). Мне пакуль не вядома дакладна, што гэта значыць. Мне трэба цяпер на працягу трох сутак з’явіцца ў РУУС і стаць на ўлік», – распавёў «Еўрарадыё» палітык.

Belsat.eu вырашыў узгадаць гучныя выступы ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання Мікалая Статкевіча ў межах тэледэбатаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010-га года.

«Дайце нам магчымасць шчырых выбараў і тэлебачанне!» – заяўляў тады Мікалай Статкевіч. А таксама звяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі, пытаючы, чаму ён адмовіўся ад удзелу ў тэледэбатах разам з іншымі кандыдатамі.

Больш выступаў Мікалая Статкевіча па спасылках:

Мікалай Статкевіч на БТ (Частка 1)

Мікалай Статкевіч на БТ (Частка 2)

Агнешка Рамашэўская-Гузы: Беларусі патрэбныя рэальныя лідары, а не ўмелыя палітыкі

Выглядае на тое, што калі падчас сёлетніх выбараў зноў адбудуцца тэледэбаты, мы ўжо не пачуем такіх эмацыйных прамоваў.

Магчымасць удзелу ў дэбатах кіраўніка краіны пракаментавала ў эфіры праграму «Контуры» старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна лічыць, што ў ідэале гэта правільна, калі ўдзельнічаюць усе кандыдаты. Пры ўмове, што «збіраюцца раўназначныя асобы». Але гэта не ўзровень, «калі дэбатуюць беспрацоўны і цяперашні кіраўнік краіны».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў