Старшыня КДБ распавёў пра арышты па «лясной справе»


Дванаццаць чыноўнікаў Міністэрства лясной гаспадаркі, а таксама кіраўнік лесагаспадарчай галіны ў Віцебскай вобласці, былі затрыманыя КДБ.

«24 студзеня затрыманы на месцы злачынства адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны ў Віцебскай вобласці. Хабар яму перадаваў прадпрымальнік, былая службовая асоба Міністэрства лясной гаспадаркі. Злачынная схема заключалася ў тым, што высакаякасныя піламатэрыялы пад выглядам нізкагатунковага сыравіны, фактычна дроў, праз пасрэдніцкія фірмы прадаваліся за мяжу, у асноўным у краіны Балтыі. Адтуль піламатэрыялы прадавалася ў іншыя дзяржавы па цэнах, адпаведным прадукцыі высокай якасці. Такса была ўстаноўлена ў памеры ад 2 да 5 еўра за адзін кубаметр піламатэрыялаў. Усяго за год такім чынам за мяжу сыходзіла 36 тыс. кубоў«, – распавёў у інтэрв’ю БелТА старшыня КДБ Валер Вакульчык.

КДБ распачаў 2 крымінальныя справы па арт. 431 КК (дача хабару) і 13 спраў па арт. 430 (атрыманне хабару). Затрыманыя два прадпрымальніка і 12 службовых асоб сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары