СМІ: У Расеі 12 арганізацыяў зоймуцца абаронным будаўніцтвам без тэндераў і конкурсаў


Расейская вайсковая база, ілюстратыўнае фота

Як высветлілі журналісты расейскага выдання «Коммерсант», Мінабароны Расеі вызначылася са спісам арганізацый, якія стануць адзінымі выканаўцамі работ па праектаванні, будаўніцтве, капітальным рамонце і рэканструкцыі аб’ектаў спецпрызначэння.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з просьбай надзяліць статусам «адзіных» 12 арганізацый, каб яны змаглі пачынаць выкананне задач без конкурсу. Усяго на будоўлю ў 2018-2027 гадах ваенным будзе выдзелена каля 1 трлн рублёў (16 964 031 677 млрд долараў).

Пра тое, што 12 арганізацый Мінабароны РФ зоймуцца праектаваннем, будаўніцтвам, капітальным рамонтам і рэканструкцыяй абʼектаў спецпрызначэння ў статусе «адзіных выканаўцаў», «Коммерсанту» распавялі некалькі крыніц у ваенным ведамстве. Паводле іх слоў, адпаведны ліст Сяргей Шайгу накіраваў 20 лістапада Уладзіміру Пуціну: у дакуменце змяшчалася просьба «даручыць ураду падрыхтаваць распараджэнне аб вызначэнні арганізацый ваенна-будаўнічага комплексу адзінымі выканаўцамі ажыццяўляюцца ведамствам у 2018-2027 гадах паслуг».

Крыніца «Коммерсанта», блізкая да адміністрацыі прэзідэнта, удакладніла, што ў той жа дзень Пуцін завізаваў, што згодны з прапановай.

Калі Сяргей Шайгу накіраваў ліст, Уладзімір Пуцін адкрыў серыю нарад, прысвечаных узгадненню параметраў дзяржпраграмы ўзбраенняў на 2018-2027 гады. Як сцвярджае крыніца «Коммерсанта», трэба ўлічваць не толькі рэалізацыю плана дзейнасці ведамства да 2020 года, але і дзяржпраграму на 2018-2027 гады ў частцы капітальнага будаўніцтва і «аператыўнага рашэння задач уладкавання войскаў на стратэгічных кірунках ».

Надзяленне арганізацый статусам «адзіных» дазволіць пазбавіць ведамства ад правядзення тэндераў і конкурсаў.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары