СМІ: у Маскве памёр заснавальнік МММ Сяргей Маўродзі


У маскоўскім шпіталі памёр Сяргей Маўродзі, заснавальнік фінансавай піраміды “МММ”. Пра гэта паведамляе выданне “Маскоўскі камсамолец”.

Напярэдадні каля 1.00 Маўродзі на аўтобусным прыпынку стала кепска, ён скардзіўся на боль у сэрцы. Выпадковы мінак выклікаў яму хуткую дапамогу.

Маўродзі быў шпіталізаваны ў 67-ю гарадскі шпіталь. Выратаваць яго не атрымалася – сёння раніцай ён памёр.

Маўродзі праславіўся арганізацыяй найбуйнейшай фінансавай піраміды «МММ».

 

ГА, belsat.eu ITAR-TASS / Maxim Shemetov / FORUM

Стужка навінаў