Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы бацюшкі-сутэнёра


Мікалай Кірэеў. Фота - VK

Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да расейца, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў супраць палавой свабоды. Гаворка ідзе пра Мікалая Кірэева ​​- святара з храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ва Ўсяволаскім раёне Ленінградскай вобласці.

«Па дадзеных следства, 39-гадовы мужчына з красавіка па жнівень 2017 гады вёў перапіску ў сетцы Інтэрнэт з двума жыхаркамі Віцебску. Калі ён атрымаў згоду апошніх на занятак прастытуцыяй за грашовае ўзнагароджанне ў горадзе Санкт-Пецярбургу, 3 жнiўня прыбыў у Віцебск з мэтай іх дастаўкі ў Расейскую Федэрацыю. Правёўшы некалькі гутарак з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі і дасягнуўшы дамоўленасці аб іх вывазе, а 19 гадзіне 30 хвілін мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пры пасадцы ў аўтобус «Віцебск-Санкт-Пецярбург» ля дому 2 па вуліцы Касманаўтаў у горадзе Віцебску», – паведамляюць у СК.

Следства сцвярджае, што Кірэеў веў перапіску і з іншымі беларускамі з мэтай прыцягнення іх у прастытуцыю на тэрыторыі РФ. Вярбаванне разам з Кірэевым праводзіла 19-гадовая грамадзянка Таджыкістану, якую затрымалі ў Гомлі і ўжо прысудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

«Знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі, жанчына ўбачыла сюжэт на канале нацыянальнага тэлебачання аб затрыманні ў жніўні ў Віцебску мужчыны, які спрабаваў вывезці дзяўчат у г. Санкт-Пецярбург для занятку прастытуцыяй. У затрыманым яна апазнала чалавека, які адправіў яе ў Гомель з мэтай прывезці двух дзяўчат у г. Санкт-Пецярбург».

Следчыя прад’явілі абвінавачванне Кірэеву ў арганізацыі заняткаў прастытуцыяй, звязаным з вывазам асоб за межы дзяржавы. Бацюшка знаходзіцца ў СІЗА.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары