Скаргі графіцістаў суд разгледзіць заўтра


Вячаслаў Касінераў у судзе.

Менскі гарадскі суд разгледзіць заўтра скаргі трох «графіцістаў» – Вячаслава Касінерава, Максіма Пекарскага і Вадзіма Жаромскага, якім прысудзілі вялікія штрафы за нацыяналістычныя малюнкі.

У жніўні 2015 года яны намалявалі два графіці – «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе» – на білбордах з рэкламай міліцыі.

Спачатку справу ўзбудзілі паводле часткі 2 арт. 339 (хуліганства, здзейсненае групай асобаў). Хлопцам пагражала да шасці гадоў турмы. Беларускія праваабаронцы заявілі, што ў выпадку рэальных турэмных тэрмінаў яны абвесцяць хлопцаў палітзняволенымі.

Падчас расследавання, абвінавачанне ў дачыненні да Пякарскага змянілі з артыкула 339-га на арт. 341: «апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці». Іншым двум артыкул не замянілі, але іхныя дзеянні перакваліфікавалі як «псаванне маёмасці».

Матэрыяльную шкоду за псаванне білбордаў хлопцы цалкам аплацілі яшчэ да суду. 29 студзеня Ала Скуратовіч з суду Фрунзенскага раёна прызнаў хлопцаў вінаватымі і прысудзіла да штрафаў. Жаромскі быў пакараны 50, Пекарскі – 40, Касінераў – 30 базавымі вялічынямі.

Суддзя Ала Скуратовіч.

Пасля абвяшчэння прысуду «Арт-сядзіба» ініцыявала збор сродкаў на выплату штрафаў, а ўлады распачалі цкаванне хлопцаў: Гэтак, БТ паказала пра іх абразлівы матэрыял.

8 лютага хлопцы падалі касацыйную скаргу на рашэнне суду.

ДД

Глядзі таксама
Каментары