Бізнесоўца Аркадзь Ізраілевіч затрыманы за хабар пры спробе набыць дазвол на зямлю пад будаўніцтва.
У аўторак, 30 кастрычніка, па падазрэнні у спробе дачы хабару для ў рэгулявання будаўнічых пытанняў, сілавікі затрымалі бізнесоўца Аркадзь Ізраілевіча, паведамляе блог 1863.
Прынамсі гэтую інфармацыю пацвярджаюць некалькі розных крыніц.
Пра затрыманне Ізраілевіча паведамляе і TUT.BY. Сайт спасылаецца на інфармаваныя крыніцы.
«Аркашы стала занадта шмат [у інфармацыйным полі]. А калі ў цябе яшчэ шмат нядобразычліўцаў … », – канстатаваў знаёмы Ізраілевіча, піша TUT.BY.
Яшчэ адзін суразмоўца сайту спадзяецца, што заўтра (02.11.2018) «[па заканчэнні 72 гадзін] Аркадзь Львовіч апынецца на волі», справа ў тым, што была «чыстая правакацыя».
«Ніхто хабару не даваў. Гэта не праўда. Была падстаўная рыэлтар », – сцвярджае ён.
Аркадзь Ізраілевіч з’яўляецца саўладальнікам групы кампаній ІВ, якая пабудавала шэраг бізнес-цэнтраў і жылых дамоў у Менску. Прадпрымальніка таксама займаўся гандлем нафтапрадуктамі. Мае долю ў асфальтабетонным заводзе ў сталіцы.
Аркадзь Ізраілевіч, у адрозненне ад іншых, паспяховых беларускіх прадпрымальнікаў, досыць часта фігураваў у беларускіх медыях. Часцей з нагоды скандалаў ды судоў.
Вядомы Ізраілевіч і тым, што збіваў актывістаў у Курапатах каля рэстарану «Паедзем, паядзім»
СК, belsat.eu