Шведскі мастак атрымаў прэмію за карыкатуру на Мухамеда ў выглядзе сабакі


Дацкае таварыства свабоды ўзнагародзіла карыкатурыста Ларса Вілкса «за мужнасць».

У мінулым месяцы ў Капенгагене на Вілкса быў здзейснены напад. Ісламскі радыкал Амар Эль Хусейн спрабаваў застрэліць мастака падчас дэбатаў на тэму межаў свабоды ў сталіцы Даніі, а пазней зладзіў страляніну ля будынку капенгагенскай сінагогі. Тады ахвярамі страляніны сталі 2 асобы. Нападніка застрэліла паліцыя.

Цырымонія ўручэння ўзнагароды прайшла ў будынку дацкага парламенту пад аховай паліцыі. Створаныя Вілксам карыкатуры былі апублікаваныя ў 2007 г. дацкай газетай «Jyllands-Posten» і справакавалі пратэсты мусульманаў у шэрагу краінах свету. З таго мастак жыве ў Швецыі пад аховай.

Шмат хто з прадстаўнікоў мусульманскага свету лічыць малюнак Вілкса блюзнерствам.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЮВ, паводле BBC

Стужка навінаў