Шуневіч хоча стварыць селгаспрадпрыемства МУС, дзе будуць працаваць былыя зэкі


У структуры крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС плануецца стварыць спецыялізаванае сельгаспрадпрыемства для працаўладкавання былых вязняў. Такую ініцыятыву агучыў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

«Такім чынам былыя асуджаныя атрымаюць магчымасць паспяховай рэсацыялізацыі. Па-першае, працаўладкаванне будзе садзейнічаць зніжэнню рэцыдыву, па-другое, дапаможа людзям уліцца ў грамадства, атрымліваць заробкі, будаваць сямʼі, гадаваць дзяцей, выплачваць іскі», – сказаў Ігар Шуневіч.

У якасці эксперыментальнай базы было абрана КСУП «Хутар-Агра» у Светлагорскім раёне. Па словах міністра, прававога рашэння на перадачу ў структуру крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС дадзенага сельгаспрадпрыемствы пакуль няма. Цяпер рыхтуюцца адпаведныя дакументы, якія будуць прадстаўлены ва ўрад.

«Ад поспеху працы тут будзе залежаць далейшае распаўсюджванне праекту. Калі ўсё атрымаецца, то дадзены досвед перамесцім на ўсе тэрытарыяльныя ўпраўлення ўнутраных спраў, акрамя Менску», – цытуе Шуневіча БелТА.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары