Шатландцы адмовіліся размаўляць з Тэрэзай Мэй (відэа)


Прэмʼер-міністр Брытаніі наведала Шатландыю з працоўным візітам і завітала ў адну з акругаў – Абердыншыр – каб навязаць кантакт з мясцовымі жыхарамі.

Дыялогу брытанскага палітыка з людзьмі не атрымалася. Мэй хацела правесці агітацыю ў падтрымку Рэспубліканскай партыі Вялікай Брытаніі, і хадзіла «ад дзвярэй да дзвярэй», але ніхто не захацеў адчыняць ёй. На відэа бачна, што Мэй грукае ў дамы, але ніхто не выходзіць.

8 чэрвеня на Туманным Альбіёне пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары. Раней адзначалася, што паводле падтрымкі электарату Тэрэза Мэй абагнала былых прэмʼераў Брытаніі Тоні Блэра і Маргарэт Тэтчэр.

ДР belsat.eu паводле telegraph.co.uk

Глядзі таксама
Каментары