Серыя тэрактаў у Брусэлі. Каля 34 забітых


Пасля двух выбухаў на лётнішчы (якія прагучалі каля 08:30 па мясцовым часе), чарговыя тэракты адбыліся на двух станцыях метро: Плошча Шумана і Мальбек. У першым раёне знаходзяцца еўрапейскія інстытуцыі. Усе станцыі метро эвакуяваныя. Паводле ўступных дадзеных у метро загінула каля 10 чалавек.

У аэрапорце выбуховае прыстасаванне спрацавала ў зоне вылету каля стойкі кампаніі «American Airlines», паведаміла Reuters. Выбуховай хваляй выбітая частка шкла на фасадзе будынку тэрмінала. Усе прылёты і вылеты адмененыя. Сапёры выявілі яшчэ адна выбухоўку ў аэрапорце, якая не паспела разарвацца.

Агулам забітыя каля 27 асобаў, дзясяткі параненыя, паведамляе тэлеканал RTL.

Пра беларускіх грамадзянаў, якія маглі пацярпець падчас серыі выбухаў, пакуль не паведамлялася. Беларускі МЗС падаў нумары тэлефону, па якіх можна звязацца з прадстаўніцтвам у Бруселі.

 

Сваім падначаленым заставацца ўдома і не выходзіць на працу параіла еўракамісар Крысталіна Георгіева, адказная за чалавечыя рэсурсы. Інстытуты ЕЗ маюць дзясяткі тысяч супрацоўнікаў у Бруселі. Жыхароў гораду таксама заклікаюць не выходзіць на вуліцу – грамадскі транспарт спыніў працу. Беларускі МЗС рэкамендуе сваім суайчыннікам пазбягаць грамадскіх месцаў. У сувязі з выбухамі ў краіне да найвышэйшага чацвёртага павышаны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.

Улады Бельгіі аб’явілі пра часовае закрыццё мяжы з Еўразвязам.

ДР, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў