СБУ спыніла кантрабанду беларускіх цыгарэтаў з тэрыторыі Прыднястроўя


Украінскія праваахоўныя органы блакавалі кантрабанду цыгарэтаў беларускай вытворчасці з тэрыторыі непрызнанай рэспублікі Прыднястроўя (ПМР).

«Аператыўнікі спецслужбы раскрылі механізм транспарціроўкі цыгарэтаў праз тэрыторыю Украіны ў краіны ЕЗ. Праваахоўнікі ўстанавілі, што цыгарэты беларускай вытворчасці ўвозіліся з ПМР на ўчастку дзяржаўнай мяжы ў Адэскай вобласці. У далейшым зламыснікі планавалі пераправіць тытунёвыя вырабы ў краіны Еўразвязу», – гаворыцца ў паведамленні СБУ. У далейшым кантрабандысты збірался пераправіць цыгарэты ў краіны ЕЗ праз Валынскую вобласць.

Украінскія праваахоўнікі спынілі два мікрааўтобуса з кантрабандай на тэрыторыі Кіеўскай вобласці. Падчас агляду супрацоўнікі СБУ знайшлі больш за 600 корабаў цыгарэтаў без марак акцызнага збору і якіх-небудзь суправаджальных дакументаў. Арыенціровачны кошт канфіскаванай прадукцыі – 3 млн. 700 тыс. грывень (больш за 140 тыс. USD).

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў