Саўчанка ініцыявала свой першы законапраект, які адмяняе законапраект Парашэнкі


У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны праект пастановы №4734-п аб скасаванні пастановы ўкраінскага парламенту ад 2 чэрвеня аб прыняцці закона аб судаўладкаванні і статусе суддзяў.

Ініцыятарамі праекту пастановы выступілі народны дэпутат фракцыі Радыкальнай партыі Юрый Богдан Шухевіч і народная дэпутатка ад фракцыі «Батькивщина» Надзея Саўчанка.

Гэты праект пастановы стаў першай ініцыятывай Саўчанкі на пасадзе народнай дэпутаткі пасля яе вяртання з расейскай турмы, дзе яна знаходзілася з 2014 года.

Законапраект аб судаўладкаванні і статусе суддзяў быў унесены на разгляд парламенту прэзідэнтам Украіны. Нагадаем, што 30 траўня Пятро Парашэнка сабраў у сваёй рэзідэнцыі кіраўнікоў парламенцкіх фракцыяў і папрасіў іх прагаласаваць за змену заканадаўства аб судовай сістэме.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў