Саша Варламаў пра пратэст ІПшнікаў: Трэба біць так, каб зубы ў чыноўнікаў выляталі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWm8wNm9wcG5EdVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Белсат» паразмаўляў пра моду ў часы крызісу ды страйкі прадпрымальнікаў са знакавай асобай у беларускай модзе – мадэльерам Сашам Варламавым.

Саша Варламаў распавёў, што досыць доўга пражыў у Нямеччыне ды знаёмы з умовамі працы нямецкіх дробных прадпрымальнікаў, якія істотна адрозніваюцца ад беларускай рэчаіснасці.

«Ёсць сквер. У адзін дзень, пра які абвяшчаюць у газетах, туды прывозяць найсмачнейшыя сыры, кілбасы, свежую выпечку. І няма ніводнага касавага апарата. Людзі прыйшлі, купілі ды зʼелі. Разумееце, калі на меркаванне Міністэрства па падатках і зборах прадпрымальнікі прыносяць толькі 2 % гадавога прыбытку (у бюджэт – рэд.), то што ж вы за гэтыя 2 % людзям галаву дурыце, ламаеце лёсы і гэтак далей? З-за 2 % гадавога прыбытку – гэта ж якая дробязнасць. Гэта, я лічу, халтура. Вось за такія рэчы трэба не проста даваць плескача, а біць так, каб зубы выляталі ў гэтых чыноўнікаў», – заўважыў дызайнер.

Паводле яго, зусім несправядлівыя словы віцэ-прэмʼеркі Беларусі Наталлі Качанавай пра заробак у 1,3 млн для маладых медыкаў. «Выбачайце мяне, але яна паперы туалетнай на 1,3 млн у месяц купляе, а лекары мусяць на гэта жыць. Як гэта магчыма, якім цудам? А самае цікавае, што ў гэтыя чыноўніцкія структуры не перастаюць рвацца, нібыта там мёдам намазана», – адзначыў Саша Варламаў.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў