Самы высокі вадаспад у свеце знялі з дрону


Вадаспад Анхель у Венесуэле – самы высокі вадаспад у свеце. Яго вышыня складае 979 метраў і ён у 20 разоў вышэйшы за Ніягарскі.

У 1993 годзе UNESCO унесла вадаспад у спіс сусветнай спадчыны чалавецтва. Цяпер Анхель знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку Канайма і лічыцца галоўнай славутасцю Венесуэлы.

Вадаспад акружаны трапічнымі лясамі і спецыяльных дарог да яго няма. Таму турыстам прыходзіцца далятаць альбо даплываць на каноэ з маторам.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў