Румынія не прапусціла самалёт Рагозіна, і расейскі віцэ-прэмʼер трапіў замест Кішынэва ў Менск


Дзмітры Разгозін

Улады Румыніі не дазволілі самалёту з віцэ-прэмʼерам РФ Дзмітрыем Рагозіным праляцець у Малдову, куды ён накіроўваўся на перамовы з прэзідэнтам Ігарам Додонам.  

«Нам паведамілі, што ўлады Румыніі не прапусцілі самалёт з Дзмітрыем Рагозіным у Малдову», – амбасадар РФ у Кішынёве Фарит Фарыд Мухаметшын, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, самалёт цяпер вяртаецца і вымушаны зрабіць пасадку ў Менску. Рэйс S7157, які рухаўся з Масквы ў Кішынёў, разгарнуўся ў зваротным кірунку, зрабіўшы некалькі колаў на мяжы Венгрыі і Румыніі.

https://twitter.com/Rogozin/status/890920429346574336

Супраць Рагозіна дзейнічаюць санкцыі ЗША і Еўразвязу ў сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны. Амерыканскі часопіс Forbes назваў Рагозіна «галоўным ястрабам расейскай знешняй палітыкі».

 

ІІ, belsat.eu; фота – zampolit.com

Глядзі таксама
Каментары