«Рукі прэч ад Беларусі»: у Нью-Ёрку пратэставалі супраць рэжыму Пуціна


Мітынг супраць Пуціна прайшоў 24 верасня перад будынкам Генконсульства РФ.

Акцыя прымеркаваная да Дня міра, які адзначаецца 21 верасня і абʼяўлены ААН днём глабальнага спынення агню і адмовы ад гвалту.

  


Пратэст зладзілі прадстаўнікі расейскай дыяспары ў ЗША.

Іх падтрымалі беларусы ды ўкраінцы, якія прыйшлі са сваймі плакатамі і сцягамі.

Удзельнікі скандавалі: «Пуцін – забойца!», «Спыніць Пуціна – спыніць агрэсію!» «Крым – гэта Украіна!», «Пуцін, рукі прэч ад Беларусі!»

Віктар Дудараў для belsat.eu

Стужка навінаў