Рэжуць па-жывому: чатыры грахі беларускай медыцыны


Магчымасць атрымаць гарантаваную дзяржавай бясплатную медычную дапамогу дэ-факта залежыць ад лекара з паліклінікі. Ён вырашае, якое лячэнне прызначыць і ці ёсць сэнс у далейшым абследаванні пацыента, напрыклад, на ўзроўні абласнога цэнтру. У гэты момант і пачынаецца чысцілішча беларускай медыцыны.

Калі вам залежыць на атрыманні больш якаснай кансультацыі або лячэння, то у паліклініку вам давядзецца прыйсці з прэзентам (карупцыя – першы грэх). Калі вы паспееце трапіць у кабінет да канца працоўнага дня (чэргі і недахоп персаналу – другі/трэці грэх), вам спачатку прапануюць папіць «парацэтамольчык» (чацвёрты грэх – састарэлыя веды беларускіх медыкаў), але пасля уручэння прэзенту накіруюць у абласны, а можа нават і ў рэспубліканскі цэнтр, дзе натуральна не ўсе паслугі будуць аплочаныя дзяржаваю.

Скрыншот з president.gov.by

Карупцыя

Толькі цягам апошніх месяцаў у дачыненні да працаўнікоў сістэмы аховы здароўя Беларусі было ўзбуджана 95 крыміналных справаў. Больш за 100 асобаў трапілі пад следства. Большасць падазраваных праходзіць па гэтак званай «справе лекараў». Працаўнікоў шэрагу медычных установаў і Міністэрства аховы здароўя падазраюць у арганізацыі карупцыйных схемаў падчас дзяржаўных закупак лекаў і медтэхнікі. Агульная сума хабараў – дзясяткі мільёнаў даляраў.

Чэргі

Самы заўважны грэх беларускай медыцыны – чэргі. Некаторыя паліклінікі спрабуюць вырашыць гэтую праблему, ствараючы сістэму рэгістрацыі візітаў пацыентаў праз інтэрнэт. А Міністэрства аховы здароўя плануе зменшыць чэргі, ўвёўшы інстытут «лекара агульнай практыкі», які заменіць вузкіх спецыялістаў. Поўную перакваліфікацыю медперсаналу дзяржавае плануе завяршыць да 2020 года. Аднак гэта наўрад ці вырашць праблему недахопу кадраў.

 

Wyświetl ten post na Instagramie.

 

Детская поликлиника г. Минска. Утро, 10 сентября, 8:49. В трех кабинетах нет врачей, поэтому всю толпу больных перебросили на 2 кабинета, в которых и так полно людей с талонами и без талонов. Вы мне скажите, почему наш Белорусский государственный медицинский университет @bsmuniversity , выпуская каждый год большое количество специалистов, не отслеживает их местопребывание?!! Почему распределение на рабочие места с обязательной отработкой ушло в прошлое?! Я понимаю, что университет хочет заработать деньги, увеличивая количество студентов на платном отделении (мы все знаем, что по сумме оплаты за обучение он в лидерах!), которые освобождены от распределения… Но почему они не думают, что тем самым они опускают ниже плинтуса обслуживание детского населения?!! Неужели слоган “Дети – наше будущее” – это только слоган у нас в стране? #minsklife #minsk🇧🇾 #bgmu #bsmuniversity #бгму #минск #беларусь #медицина #детскаяполиклиника #министерствоздравоохранения #министерствоздравоохранениябеларуси #минск #детинашебудущее #очередь

Post udostępniony przez Рита Кулакова (@ritalibrary)

Звычайная раніца ў дзіцячай палікліныцы ў Менску.

Недахоп медперсаналу

Па стане на 12 верасня 2018 года на сайце дзяржаўнай службы занятасці было 2557 вакансіяў лекараў. Заробкі ў залежнасці ад кваліфікацыі ды досведу вагаюцца ў межах Br 250-1130. Праўда, большасці (1451 вакансія) прапануюць заробак (!) Br 250-500. На ўсю краіну ёсць толькі 7 вакансіяў з заробкам у Br 1000-1130.

  • У Менску і Менскай вобласці не хапае 816 лекараў
  • Берасцейшчына – 368 вакансіяў
  • Гарадзеншчына – 251 вакансіі
  • Магілёўшчына – 282 вакансіі
  • Гомельшчына – 627 вакансіяў
  • Віцебшчына – 213 вакансіяў

Адсутнасць сістэмы перакваліфікацыі лекараў

99 % расейкіх лекараў кожныя 5 гадоў праходзяць прафесійную сертыфікацыю (здаюць экзамен). Такім чынам расейскія чыноўнікі спрабуюць павысіць абазнанасць лекараў у новых тэхналогіях і новых леках, якія выходзяць на рынак. Беларускія лекары могуць павысіць сваю кваліфікацыю ў «Беларускай акадэміі паслядыпломнай адукацыі», але робяць гэта даволі рэдка. Як вынік – «лечым так, як вучылі ва ўніверы».

Беларуская сістэма аховы здароўя ў статыстыцы

Дзіцячая смертнасць

У 2016 годзе Беларусь трапіла ў дзясятку краінаў з самай нізкай дзіцячай смертнасцю ў свеце. Крыніца: unicef.org

Кольксць лекараў і установаў аховы здароўя ў краіне

Крыніца: Белстат

Працягласць жыцця

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя

Расходы на ахову здароўя (у % ад ВВП). Крыніца: Сусветны банк

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары