Рэзалі, вешалі і выкідвалі за борт: галодная бойка на караблі мігрантаў з Інданезіі


У Інданезіі нелегальныя мігранты, выратаваныя з судна, якое танула, распавялі bbc.co.uk, што ў выніку бойкі за ежу, прыблізна 100 чалавек былі забітыя.

Паводле мігрантаў, некаторыя з загінулых былі зарэзаныя, некаторых – павесілі, астатніх – выкінулі за борт.

Карэспандэнт BBC Марцін Пэйшэнс (Martin Patience) паведамляе, што ў цяперашні час няма магчымасці праверыць гэтую інфармацыю.

Каля 700 нелегалаў, дастаўленых у Інданезію, цяпер жывуць ў лагеры Ачэг (Aceh). Шмат у каго з іх сурёзна пахіснулася здароў’е з прычыны абязводжвання і недаядання. Мігранты накіроўваліся ў Малайзію, аднак іх заблакавалі караблі малайзійскіх ВМС.

Паводле некаторых звестак, карабель з мігрантамі быў у моры каля двух месяцаў. У цяперашні час тысячы мігрантаў з Бангладэшу і Бірмы дрэйфуюць у моры на лодках, бо ўлады Малайзіі ды Тайланду забараняюць ім прыстаць да сваіх берагоў.

ЮВ, паводле bbc.co.uk

Глядзі таксама
Каментары