Рэпартаж з «Instagram»: магутны тайфун наблізіўся да ўзбярэжжа Тайваня


Раніцай 8 жніўня тайфун «Соудэлор» дасягнуў усходняга ўзбярэжжа Тайваня. На востраве за суткі выпала больш за 300 мм ападкаў, хуткасць ветру дасягнула 162 км/г.

Ахвярамі стыхійнага бедства сталі 4 грамадзяніна астраўной дзяржавы. Яшчэ каля 30 чалавек параненыя, адзін лічыцца зніклым без вестак, перадае bbc.com.

Таксама паведамляецца, што катастрофа пакінула без электрычнасці каля двух мільёнаў дамоў. Паводле экспертаў, тайфун такой сілы дасягнуў берагоў Тайваня ў жніўні 2009 г. Тады ад тайфуну «Маракот» загінула 461 асоба. На пачатку тыдня «Соудэлор» прынёс разбурэнні на Філіпіны, дзе загінулі 7 чалавек. Чакаецца, наступнай краінай на шляху тайфуну будзе Кітай, дзе з правінцыі Фуцзянь эвакуявалі каля 158 тыс. чалавек.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў