Рэакцыя ўкраінскіх медыяў на візіт Лукашэнкі. Штосьці акрамя аголеных грудзей?


Выступ прэзідэнтаў Беларусі і Украіны ў Кіеве стаўся багатым на падзеі, але афіцыйныя заявы абодвух кіраўнікоў дзяржаў падаліся звыклымі і фармальнымі. Belsat.eu адсачыў, што, акрамя выступу актывісткі FEMEN і страты прытомнасці галавой Дзяржаўнай Памежнай службы Украіны зацікавіла ўкраінскіх журналістаў падчас візіту Лукашэнкі ў Кіеў.

Тэлебачанне Hromadske напісала пра тое, што Украіна гатовая пастаўляць Беларусі большыя аб’ёмы электраэнергіі. Тым часам, паміж краінамі канкрэтнай дамоўленасці няма.

Агенцыя навінаў Unian падкрэслівае, што на асабістай сустрэчы Лукашэнка запэўніў прэзідэнта Украіны, што тэрыторыя Беларусі ніколі не будзе выкарыстана для агрэсіі супраць Украіны.

5 канал звярнуў ўвагу на заяву Лукашэнкі аб тым, што ўкраінцы заўсёды могуць разлічваць на беларусаў.

«Украінская праўда» распавяла намер Лукашэнкі пашырыць супрацоўніцтва з Украінай ва ўсіх галінах, у тым ліку, эканамічнай, і разам вырабляць і прадаваць трактары, камбайны і ліфты.

Радыё Свабода ў Twitter падкрэсліла, што на перамовах Украіны і Беларусі моцна ўплывае Масква.

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары