«Развіццё турызму»: Аграсядзібы прымушаюць паведамляць пра замежных гасцей цягам 3 гадзінаў


Уладальнік аграсядзібы пракаментаваў Belsat.eu «новыя правілы» і распавёў пра складанасці перапіскі з міліцыяй.

syadziba

Міліцыя хоча мець звесткі пра замежных турыстаў, што спыняюцца ў аграсядзібах, цягам 3 гадзінаў пасля засялення.

«Інфармацыя рэальна пацвердзілася, але гэта дзіўна – пакуль што толькі па адным раёне, Валожынскім. Загад гэты ніяк не аформлены, не мае ніякіх дакументальных пацверджанняў. У той жа час у нас шмат што робіцца на нейкіх вусных распараджэннях, якія выконваюцца», – кажа галоўная рэдактарка «Туризм и отдых» Лілія Кобзік.

Менавіта ў гэтую газету звярнуўся прадстаўнік сельскага турызму з навіной пра ўвагу міліцыі да турыстаў.

Іншы ўладальнік аграсядзібы распавёў Belsat.eu пра лісты з міліцыі, якія пачалі прыходзіць апошнім часам. Пакуль гаворка пра паведамленне пра гасцей цягам содняў, але і так ёсць нязручнасці.

«Ну так, даслалі ліст з распараджэннем дасылаць ім інфармацыю праз факс, а не праз электронную пошту. Факса ў нас няма, ніхто ім не карыстаецца. Мы тэлефанавалі і пыталіся, ці можна праз электронную пошту. Сказалі: «Не, прыязджайце». То бок нам трэба за 20 кіламетраў ехаць, каб пасяліць гасцей. Туды-назад 40 кіламетраў. Вы яшчэ папрасіце праз галубіную пошту даслаць! Народ вельмі незадаволены такім рашэннем», – кажа ўладальнік аграсядзібы.

Па словах мужчыны ў міліцыі не могуць дакладна сказаць, што патрабуюць ад уладальнікаў аграсядзібаў:

«Пыталі ў іх: а пра расейцаў таксама паведамляць? «Ну, напэўна, так», – вось такі кампетэнтны адказ служачага. Ён сам нават не ў курсе».

Нядаўна патрабаванне аператыўна паведамляць пра замежнікаў пракаментавала і старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова. На яе думку, такое новаўвядзенне стане чарговай перашкодай для развіцця сельскага турызму,

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў