Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 18 тон «фэйкавай» бульбы


Напрыканцы сакавіка Рассельгаснагляд забараніў увоз на тэрыторыю РФ 18-тоннай партыі бульбы са Століну (Берасцейская вобласць).

Паводле адмыслоўцаў расейскага ведамства, маркіроўка на ўпакоўках з бульбай указвала, што гародніна паходзіць з не з Беларусі, а з Егіпту. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ведамства.

На бульбу, як удакладнілі ў ведамстве, былі выдадзеныя міжнародная таварна-транспартная накладная, а таксама фітасанітарны сертыфікат Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі Беларусі па насенняводстве, каранціне і ахове раслінаў.

«Фэйкавую» бульбу знайшлі 30 сакавіка на кантрольным пункце пропуску Далосцы ў Пскоўскай вобласці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў