Расклад выступаў беларусаў у Рыа 13 жніўня


У дзевяты дзень Гульняў беларусы выступяць на Алімпіядзе ў шасці відах спорту.

Бокс. Мужчыны. 56 кг. Папярэдні раўнд

20-гадовы Дзмітрый Асанаў (4-е месца ў сусветным рэйтынгу) правядзе бой за выхад у 1/4 фіналу з 19-гадовым прадстаўніком Манголіі Цэндбаатарам Эрдэнэбатам.

Пачатак а 18:00.

Грэка-рымская барацьба. Мужчыны. 59 кг

Саслан Даураў (59 кг) на леташнім чэмпіянаце свету быў пятым. Магчыма, ён будзе прэтэндаваць на траплянне ў шасцёрку лепшых і гэтым разам. Беларус стартуе адразу з 1/8 фіналу і пазмагаецца з супернікам з кваліфікацыйнага раўнду.

16:00 – Кваліфікацыя
16:30 – 1/8 фіналу
17:00 – 1/4 фіналу
17:40 – 1/2 фіналу
22:00, 22:30 – суцяшальныя паядынкі
23:00 – За бронзу
23:30 – Фінал

Лёгкая атлетыка. Жанчыны. Марафон

Адразу тры спартсменкі – Вольга Мазуронак, Марына Даманцэвіч і Анастасія Іванова – будуць прадстаўляць Беларусь у марафоне. Асаблівай увагі заслугоўвае Мазуронак, якая заняла чацвёртае месца на вясновым марафоне ў Лондане.

Пачатак – а 15:30 паводле менскага часу.

Сінхроннае плаванне. Жанчыны. Дуэты. Адвольная праграма

У эпіцэнтры беларускага ўвагі – Ірына Ліманоўская і Вераніка Есіповіч. Пачатак а 17:00

Кулявая стральба. Малакаліберная вінтоўка. 50 м, з трох палажэнняў. Кваліфікацыя

Задача-мінімум для Юрыя Шчарбацэвіча і Іллі Чаргейкі – выхад у фінал. Пачатак а 15:00. Фінал – 19:00.

Скачкі ў вышыню. Мужчыны. Кваліфікацыя

Праз розніцу ў часе выступы беларускіх лёгкаатлетаў Андрэя Чурылы і Дзмітрыя Набокава можна будзе паглядзець ужо пасля поўначы. А 2:30 – распачнецца мужчынская кваліфікацыя скачкоў у вышыню.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары