Расея заяўляе пра блізкае заканчэнне аперацыі ў Сірыі


Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу кажа блізкі канец сірыйскай аперацыі. Загад вывесці з Сірыі «асноўную частку войскаў» даваў летась таксама Пуцін. Пасля гэтага стала вядома, што ў Сірыі гінуць расейскія наміты.

У панядзелак у Тэль-Авіве на сустрэчы з міністрам абароны Ізраіля Авагдорам Ліберманам ягоны расейскі калега заявіў пра хтукі канец сірыйскай аперацыі.

«Аперацыя там ідзе да завяршэння. Ёсць некалькі момантаў, якія патрабуюць тэрміновага вырашэння і патрабуюць абмеркавання перспектывы далейшага развіцця сітуацыі ў Сірыі», – сказаў Шайгу.

Meduza нагадвае, што пра хуткае сканчэнне вайны ў Сірыі Шайгу дакладваў у Дзярждуме сёлета ў лютым. Тады міністр заявіў, што расейскія ваенныя нанеслі сур’ёзны ўдар па сілах міжнародных тэрарыстаў у Сірыі і перадухілілі распад краіны.

«Акрамя пытанняў нашае ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацы галоўным з’яўляецца пытанне, звязанае з барацьбой з тэрарызмам і з сітуацыяй у рэгіёне», – сказаў Шайгу 16 кастрычніка.

У сакавіку 2016-га Расея ўжо была пачала выводзіць з Сірыі асноўную частку войскаў, але пазней пры актыўным удзеле Расеі сірыйская армія ўзяла Пальміру і Алепа.

Паводле расейскага кіраўніцтва, расейскія базы ў Тартусе і Хмейміме будуць функцыянаваць у ранейшым рэжыме.

Афіцыйна, за час аперацыі ў Сірыі загінуў 41 расейскі вайсковец. Пасля гібелі ў Сірыі беларуса Аляксея Ярашэвіча «Белсат» пісаў пра тое, як Расея выкарыстоўвае наймітаў там, дзе не хоча рызыкаваць кадравымі вайскоўцамі.

ДД

Стужка навінаў