Расея працягвае змагацца з шэрым рээкспартам прадуктаў, якія трапляюць у РФ праз тэрыторыю ў Беларусі


Расея працягвае змагацца з шэрым рээкспартам еўрапейскіх і ўкраінскіх прадуктаў, якія ў Расейскую Федэрацыю трапляюць праз тэрыторыю ў Беларусі.

Як паведамілі ў Рассельгаснаглядзе, дзеля ліквідацыі махлярскіх схемаў, ужо падключылі шэраг ведамстваў. Як цвердзіць расейскі бок, гэтак званыя санкцыйныя тавары афармляюцца ў Беларусі як тавары зробленыя ў Іране, Македоніі, Сан-Марына ці Кітаі.

То бок у краінах, якія пад санкцыі не патрапляюць. Рээкспартам санкцыйных харчоў, паводле Рассельгаснагляду, займаюцца кампаніі ГазВенчуре, Глобалкостом, а таксама дзяржаўны «Белтаможсервіс». Праз гэтыя фірмы было легалізавана 150 тыс тон забароненыххарчоў.

Раней Рассельгаснагляд паведамляў, што спатрэбіўся ўсяго адзін дзень для таго, каб звязацца з ветэрынарнымі службамі Ірану, Македоніі, Сан-Марына і Кітая і атрымаць ад іх адказ, што прадукцыя на адрас беларускіх і расейскіх атрымальнікаў ня адгружалася, – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні расейскага боку.

Для перадухілення працы шэрых схемаў рээкспарту з Беларусі Рассельгаснагляд перадаў дакументы ў расейскія падаткавыя і мытныя службы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары