Расея і Беларусь працуюць над стварэннем новага зенітна-ракетнага комплексу


Новы ЗРК малой далёкасці павінен змяніць комплекс «Страла-10М». Пра гэта распавёў начальнік узбраення УС Беларусі генерал-маёр Ігар Лацянкоў.

Неабходнасць распрацоўкі новага комплексу прадыктавана тым, што створаны ў 70-х гадах мінулага стагоддзя комплекс «Страла-10М», паводле Лацянкова, састарэў, у звязку з чым «сегмент зенітных ракетных сістэмаў малой далёкасці на сённяшні дзень прасядае».

На думку генерала, новы ЗРК «будзе запатрабаваны ў вайсковай супрацьпаветранай абароне абедзвюх краінаў», перадае ria.ru.

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Стужка навінаў