Расея хоча правесці «інвентарызацыю» дамоўленасцяў з Беларуссю


Пра гэта міністр замежных справаў Расеі заявіў у Менску.

На сустрэчы, што доўжылася амаль гадзіну, Сяргей Лаўроў стараўся развеяць страхі беларусаў і нашых заходніх суседзяў адносна наступстваў восеньскіх супольных расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў. Паводле Лаўрова, Масква таксама «не мае намеру нападаць на НАТО».

Размовы пра магчымую акупацыю Беларусі Расеяй назваў «трызненнем».

Міністр дадаў таксама, што не мае нічога супраць збліжэння Беларусі з Еўразвязам, бо не лічыць гэта спробай адарваць нашую краіну ад Расеі.

«Саюзная дзяржава – гэта наш галоўны здабытак, але трэба правесці інвентарызацыю дамоўленасцяў», – заявіў Лаўроў.

Якія менавіта дамоўленасці будуць «інвентарызаваныя», міністр не ўдакладніў.

Прэсавую канферэнцыю для беларускіх журналістаў Сяргей Лаўроў даў з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй.

ДД

Глядзі таксама
Каментары