Расейца, які ўдарыў працаўніка НТВ, прысудзілі да паўгода папраўчых працаў


Аляксандра Арлова, які ўдарыў карэспандэнта НТВ Мікіту Развазжаева ў наўпроставым эфіры на святкаванні Дня дэсантніка ў маскоўскім Парку Горкага, асудзілі на шэсць месяцаў папраўчых працаў і ўтрымання 10 % прыбытку на карысць дзяржавы.

Як піша «РИА Новости», Арлоў перад паседжаннем падышоў да пацярпелага і выбачыўся, папрасіўшы замірыцца. «Медуза» паведамляе, што падчас суду Арлоў таксама неаднаразова прасіў прабачэння ў Развазжаева.

На судзе абвесцілі, што Арлова двойчы судзілі – за незаконны абарот моцнадзейных або атрутных рэчываў у мэтах збыту і наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю. Абедзве судзімасці з яго ўжо знялі і пагасілі.

У апошнім слове Арлоў сказаў, што ён утрымлівае маці-пенсіянерку і папрасіў прызначыць яму любое пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Пасля здарэння Аляксандра Арлова на дуэль выклікаў пермскі журналіст. Той прыняў выклік.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў