Расейскія санітарныя службы маюць сотні прэтэнзій да беларускіх мясакамбінатаў


«Россельхознадзор» апублікаваў справаздачу з фотаздымкамі па выніках праверкі беларускіх мясакамбінатаў. Парушэнні тэхналагічнага працэсу, неахайнасць і бруд – усё гэта можа спрычыніцца да таго, што Расея перастане купляць беларускія кілбасы ды іншую мясную прадукцыю.

Справаздача налічвае 77 старонак і некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з беларускіх прадпрыемстваў. Прэтэнзій у расейцаў – сотні: ад адсутнасці дыванкоў ля ўваходу ў памяшканні да таго, што мясныя тушы валяюцца на падлозе, а ў сыравіну для кілбасаў скідаюць тэхналагічныя ачысткі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў