Расейскія мільярдэры разбагацелі на $ 100 млрд


Сукупны маёнтак расейскіх бізнесменаў, якія ўвайшлі ў ТОП-200 самых багатых людзей Расеі дасягнуў $ 460 млрд (+100 млрд цягам года). Да такой высновы прыйшлі эксперты выдання «Forbes», якое штогод публікуе рэйтынг самых паспяховых бізнесменаў.

Паводле «Forbes», цягам года колькасць доларавых мільянераў у Расеі вырасла з 77 да 96.Мінімальны памер маёнку ўдзельнікаў рэйтынгу – $ 500 млн.

Самым багатым расейцам у 2017 годзе, як і летась, стаў саўладальнік кампаніі «Новатэк» (здабыча газу) Леанід Міхельсон. «Forbes» ацаніў яго маёнтак у $ 18,4 (+ $ 4 млрд за год).

На другім месцы апынуўся саўладальнік прадпрыемства «Северсталь» Аляксей Мардашоў – $ 17,5 млрд ( + $ 6,6 млрд за год).

Трэцяе месца ў рэйтынгу заняў уладальнік Наваліпецкага металургічнага камбінату Уладзімір Лісін – $ 16,1 млпд (+ $ 6,8 млрд за год).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў