Расейскія дэпутаты «выдалілі» Лукашэнку з сяброў і прыгадалі яму лёс Кадафі ды Януковіча


Дэпутаты Дзяржаўнай думы РФ крытыкуюць нядаўні візіт кіраўніка Беларусі ва Украіну.

Намеснік кіраўніка фракцыі «Справядлівая Расея» Міхаіл Емяльянаў абвінаваціў Лукашэнку ў здрадзе Маскве і заявіў, што беларускага прэзідэнта «можа чакаць у лепшым выпадку лёс Віктара Януковіча», калі ён пойдзе ў заходнім напрамку.

Расейскі парламентарый Аляксей Пушкоў нагадаў беларускаму палітыку пра «небяспечны досвед» Слабадана Мілошавіча, Муамара Кадафі і Садама Хусейна, якія «спрабавалі сябраваць» з ЗША.

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі адбыліся ў Кіеве 21 снежня. Па выніках сустрэчы кіраўнік Беларусі паабяцаў украінскаму прэзідэнту ўсебаковую падтрымку.

«Таму, калі трэба будзе, я вам яшчэ раней сказаў: трэба будзе ад Беларусі нешта – скажы, мы табе за содні ўсё зробім, што ты папросіш. Усё, што прэзідэнт Украіны ні прасіў, публічна кажу, мы заўсёды рабілі. Гэтак будзе і надалей», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў