Расейскі Данецк у дзень вынясення выраку Саўчанцы. Рэпартаж


Карэспандэнт Belsat.eu наведаў расейскі горад у дзень абвяшчэння прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.

Да перапынку паседжання суддзя зачытаў каля 30 старонак прадстаўленага пракуратурай абвінаваўчага заключэння.

У адрозненне ад інфармацыі, прадстаўленай некаторымі СМІ, адвакат Надзеі Саўчанкі Мікалай Полазаў пацвердзіў журналісту «Украінскай праўды», што судовае рашэнне да гэтага часу не прынятае.

«На дадзены момант яны абвяшчаюць скапіяваныя довады абвінавачвання. Пасля пазіцыя абароны, даследаваныя доказы і толькі пасля пытанне вінаватасці», – сказаў Полазаву карэспандэнт« Украінскай праўды».

У шахцёрскім горадзе Данецку, што на самай мяжы з Украінай (на другім баку мяжы на дадзены момант кіруе «Луганская народная рэспубліка») пачалося, хутчэй за ўсё, апошняе судовае паседжанне ў справе Надзі Саўчанкі, украінскай ваеннаслужбоўцы, якая падазраецца ў Расеі ў забойстве двух расейскіх журналістаў у чэрвені 2014 годзе, падчас вайны на ўсходзе Украіны.

Службы аховы ад самай раніцы патрулююць Данецк ва ўзмоцненым рэжыме: цэнтральны праспект Леніна, на якім будынак суда, зачынены для руху. На ім праз кожныя 50 метраў расстаўленыя групы паліцыянтаў ці казакоў, якія дзейнічаюць тут як мясцовыя добраахвотныя службы аховы правапарадку.

Паліцыянты суворыя, просяць не хадзіць па і так зачыненай для руху транспарту дарозе. У добрым настроі толькі «начальнік», як назваў таго іншы паліцыянт. «Размаўляючы» з зарэгістраванымі журналістамі, якія ўжо гадзіну на марозе чакаюць на ўваход у будынак суда, галоўны кідае дзіўныя для гэтай сітуацыі жарты:

«Прыгожа ў вас афарбаваныя пазногці! У колеры ўкраінскага сцягу ці што?», – смяецца «начальнік», задаволена здабытай на нейкі час улады.

«Мы будзем запускаць двойкамі! Пасля двух дыпламатаў два журналісты!», – працягвае жартаваць «начальнік».

Старэйшы сяржант Дзмітрый, як пазней ён сам прадставіўся, на імгненне нават спрабаваў перадухіліць уваход у суд сястры Надзеі Саўчанкі Веры. Увайсці ў суд можна толькі пасля таго, як паўтары гадзіны чакаеце на вуліцы. Уваходы пільнуюць узброеныя аўтаматамі Калашнікава байцы спецназу, якія схавалі свае твары пад маскамі; спецслужбісты фатаграфуюць усіх, хто хоча ўвайсці ў будынак.

IMG_6009

Сам судовы працэс адбываецца ў выпадку без якіх-небудзь істотных сюрпрызаў: суддзя толькі чытае загадзя падрыхтаваны дакумент. Тым не менш, тэкст чытаецца так хутка, што застаюцца ў значнай ступені незразумелым нават для мясцовых расейскіх журналістаў.

Атмасфера застаецца напружанай, і ў судовай зале, і перад судовым будынкам. На вуліцы да таго ж сабралася «спантанная», як сцвярджаюць яе ўдзельнікі, дэманстрацыя дзесяці студэнтаў з гваздзікамі, «у абарону незалежнасці расейскіх судоў». Удзельнікі заклікаюць суддзю вынесці абвінаваўчы вырак Надзеі Саўчанцы. Андрэй, самаабвешчаны лідар студэнцкай міні-маніфестацыі, здаецца, дакладна памятае раней завучаны тэкст.

«Мы проста стаім на пазіцыі расейскай дзяржавы, мы хочам асуджэння забойцаў. У пытанні вайны на Данбасе не займаем ніводзін з бакоў, як гэта робіць нашая дзяржава, якая не ўмешваецца ў сітуацыю ва Украіне », – кажа Андрэй.

IMG_6012

На пытанне карэспандэнта, ці не маюць выпадкова студэнты сёння заняткаў, Андрэй прызнаецца «ну… вызвалілі нас ад заняткаў з гэтай нагоды».

Згодна з інфармацыяй, прадстаўленай Маркам Фэйгіным, адвакатам Саўчанкі, украінская лётчыца мае намер аднавіць сухую галадоўку на працягу 10-ці дзён пасля таго, як прысуд уступіць у сілу.

Караль Лучка, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары