Расейскай артыстцы Але Пугачовай у Віцебску падарылі вышыванкі і беларускамоўны радавод

photo

Ałła Pugaczowa pierwsza z prawej , w centrum Alaksej Hros fot. facebook.com/symbalby

Прадстаўнік Беларусі на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2016» Аляксей Грос на «Славянскім базары» падарыў Але Пугачовай ейнае генеалагічнае дрэва і эксклюзіўныя вышыванкі.

Увечары 13-га ліпеня ў Летнім амфітэатры прайшоў канцэрт вядомай расейскай спявачкі Алы Пугачовай і ейнага мужа, артыста Максіма Галкіна. Менавіта на гэтым канцэрце, паводле задумкі каманды Аляксея Гроса, планавалася паднесці Але Пугачовай яе генеалагічнае дрэва, аформленае па-беларуску. Аднак, параіўшыся з Максімам Галкіным, вырашылі падарыць гэты падарунак за кулісамі.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў прадстаўнік каманды Аляксея Гроса Сяргей Андрыянаў.

Прыгожа аформленае палатно даўжынёй 1,5 м змяшчае інфармацыю пра ўсіх чальцоў роду Пугачовых, пачынаючы з прадзеда Фёдара Пугачова, які валодаў маёнткам у Магілёўскай губерні ў XIX стагоддзі. Пасля канцэрта Аляксей у грымёрнай спявачкі распавёў Але Пугачовай, што гэта генеалагічнае дрэва цягам 30 гадоў складаў ейны стрыечны дзядзька Юрый з Бранскай вобласці.

Сам Юры не меў магчымасці аформіць дызайнерскую працу і падарыць Але Пугачовай. А беларускі артыст змог ажыццявіць даўнюю задумку сваяка расейскай зоркі. Ала Пугачова была вельмі кранутая такім падарункам і ўвагай ды звярнулася да гасцей са словамі: «Любыя мае беларусы! Так, я ведаю, што ў мяне ёсць карані ў Магілёве».

Акрамя таго, Аляксей Грос падарыў зорнай сямʼі эксклюзіўныя беларускія вышыванкі ручной работы. З памерамі каманда беларускага выканаўцы не памылілася. У гэтым дапамог асабісты стыліст Алы ПугачовайАлішэр. Ала Пугачова пажадала Аляксею Гросу поспеху падчас выступу, выказала падзяку за памятныя падарункі і сфатаграфавалася разам з ім.

13669081_1790841211161880_7490325144454501146_n

Суполка «Symbal.by» ў «Фэйсбуку» паведаміла, што на фірмовых цішотках і сцяжках Гроса, якія зрабіла дызайнерка Наташа Аксіновіч, беларускі канкурсант выяўлены ў вобразе вершніка – князя Альгерда, помнік якому два гады таму ўсталявалі ў Віцебску. Праўда, замест вайсковага рыштунку – вышыванка, а ў руцэ не сокал, а мікрафон.

МЯ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары