Берасцейская мытня распачала крымінальную справу ў адносінах да грамадзяніна Расеі.
Яго вінавацяць паводле ч.2 артыкула 328-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі за спробу перамяшчэння праз беларуска-польскую мяжу асабліва небяспечнага наркатычнага рэчыва.
Скруткі з наркотыкамі
Расеец у якасці пасажыра аўта «Renault» ехаў у Польшчу праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Варшаўскі мост».
Падчас правядзення мытнага кантролю ў грамадзяніна знайшлі два скруткі з падазроным рэчывам белага колеру. Паводле эксперта Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў па Берасцейскай вобласці, дадзены тавар зʼяўляецца небяспечным наркатычным рэчывам – какаінам. Агульная вага наркотыку склаў каля 60 грамаў.
Расеец затрыманы і змешчаны пад варту.
НМ, belsat.eu, паводле прэс-групы Берасцейскай мытні