Запуск ракет з ваеннага карабля ЗША
Крылатыя ракеты, выпушчаныя з амерыканскіх вайсковых караблёў, вывялі са строю ўсе самалёты на сірыйскай урадавай базе Шайрат.
Пра гэта паведаміў «РИА Новости» працаўнік авіябазы. Адзін з жыхароў раёну абстрэлу са спасылкай на сваяка напісаў, што вайсковы аэрадром «цалкам знішчаны».
Пра тое, што будзе наносіцца авіяўдар, ЗША папярэджвалі Расею, заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагону Джэф Дэйвіс. Сірыйскі бок сцвярджае, што ЗША паведамілі пра ўдар па базе ў Хомсе а 03:42 паводле мясцовага часу (авіяўдар быў нанесены а 03:45).
Глядзіце таксама:
Фота: REUTERS/ Robert S. Price/Courtesy U.S. Navy/Handout via REUTERS
НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian, РИА Новости