Рахой распусціў парламент Каталунні


Прэм’ер-міністр прызначыў выбары на 21 снежня, пасля якіх прызначаць новы рэгіянальны ўрад. Пра гэта ён заявіў падчас экстранай нарады ўрада Іспаніі.

«Мы лічым, што трэба тэрмінова вярнуць галасы грамадзянам Каталунні. Таму я лічу, што трэба як мага хутчэй правесці свабодныя, празрыстыя і законныя выбары», – сказаў Рахой падчас тэлевізійнага звароту.

Акрамя таго Рахой адхіліў ад пасады кіраўніка паліцыі Каталунні.

Генеральная пракуратура Іспаніі падрыхтавала пазоў супраць Пучдэмона на выпадак, калі ён абвесціць незалежнасць аўтаноміі. Мадрыд разглядае дзеянні Пучдэмона як падбухторванне да паўстання. Паводле крымінальнага кодэксу краіны, гэты артыкул прадугледжвае да 30 гадоў пазбаўлення волі.

27 кастрычніка Каталунскі парламент абвесціў незалежнасць рэгіёну ад Іспаніі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў