Рабочага на прадпрыемстве забіла бервяном


На адным з сельскагаспарадрчых прадпрыемстваў Крычаўскага раёну загінуў працаўнік.

Як паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў, 25 чэрвеня 2018 г двое працаўнікоў сельгаспрадпрыемства вырашылі скрасці з камбайна дызельнае паліва. Каб зліць паліва, ім спатрэбілася нахіліць камбайн, для гэтага яны падклалі пад яго бервяно. Раптам бервяно выскачыла і моцна ўдарыла аднаго з мужчынаў. Другі рабочы спалохаўся і ўцёк з месца здарэння. Пра здарэнне ў хуткую паведаміў дыспетчар прадпрыемства. Мужчыну забралі ў шпіталь, але ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Камбайн, з якога хацелі скрасці паліва.
Фота: sudexpert.gov.by

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце смерці працаўніка, а Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў намагаецца высветліць усе акалічнасці здарэння і ўсталяваць дакладную прычыну смерці.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў