Пятро Парашэнка параіў украінцам фільм, песню і кнігу

video

Пятро Парашэнка. Фота 112.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка параіў, на якія фільм, песню і кнігу варта звярнуць увагу ўкраінцам, калі яны не паспелі зрабіць гэта ў мінулым годзе.

Сваймі перавагамі ўкраінскі прэзідэнт падзяліўся ў сябе на «Фэйсбуку».

«Сябры, дзялюся некалькімі рэчамі, якія варта паглядзець, пачытаць або паслухаць, калі вы яшчэ гэтага не зрабілі ў 2015 годзе», – напісаў Парашэнка і апублікаваў спасылку на песню Джамалы «Шлях дадому».

Парашэнка дадаў таксама трэйлер да дакументальнага фільма «Зіма ў агні: Барацьба Украіны за свабоду» Яўгена Афінееўскага, які распавядае пра падзеі на Майдане.

Прачытаць жа лідар Украіны раіць кнігу «Аэрапорт» Сяргея Лойкі, напісаную на падставе рэальных фактаў – абароны Данецкага аэрапорту ад прарасейскіх сепаратыстаў.

МЯ, паводле korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары