Пуцін: каля 7 тыс. нарадзінцаў Расеі і краінаў СНД ваююць на баку «Ісламскай дзяржавы»


Расейскі прэзідэнт у чарговы раз заклікаў да супрацьдзеяння міжнароднаму тэрарызму.

Заявы пра баевікоў «Ісламскай дзяржавы» з боку Пуціна прагучалі падчас пасяджэння Савету кіраўнікоў дзяржаваў-удзельнікаў СНД.

«Хачу падкрэсліць актуальнасць супрацы ў супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму і ў межах нашай садружнасці. Паводле розных ацэнак, на баку «Ісламскай дзяржавы» ужо ваююць ад 5 да 7 тыс. нарадзінцаў Расеі і іншых дзяржаваў СНД. І мы, канешне, не можам дапусціць, каб атрыманы сёння ў Сірыі досвед пазней выкарыстоўваўся ў нас ўдома», – заявіў прэзідэнт Расеі.

Паводле апошніх дадзеных ФСБ, каля 2,4 тыс. грамадзянаў Расеі з’яўляюцца ўдзельнікамі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Напрыканцы верасня расейскія самалёты пачалі наносіць авіяўдары ў Сірыі. У нядаўнім інтэрвю тэлеканалу «Россия 1» Уладзімір Пуцін патлумачыў, што трэба «дзейнічаць на апярэджанне», інакш «тысячы людзей з аўтаматамі Калашнікава даўно апынуліся б на нашай тэрыторыі».

Паводле словаў Пуціна, у Сірыі Расеі намагаецца падтрымаць урад аль-Асада і «стварыць умовы для палітычнага ўрэгулявання».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў