Пуцін і Парашэнка па тэлефоне размаўлялі пра Саўчанку ды расейскіх ГРУшнікаў


«Прэзідэнты дамовіліся, што да Надзеі Саўчанкі ў бліжэйшы час будзе забяспечаны доступ Генеральнага консула Украіны ў Растове-на-Доне», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расейскага прэзідэнта.

Іншыя падрабязнасці размовы не паведамляюцца.

18 красавіка Галасііўскі раённы суд Кіева прысудзіў расейскіх ГРУшнікаў Аляксандра Аляксандрава ды Яўгена Ерафеева да 14 гадоў пазбаўлення волі. Іх прызналі вінаватымі, у прыватнасці, у тэрарызме і вядзенні агрэсіўнай вайны.

Надзею Саўчанку 22 сакавіка прысудзілі да 22 гадоў калоніі па абвінавачванні ў забойстве расейскіх журналістаў. Ужо другі тыдзень яна трымае сухую галадоўку.

Расейскія і ўкраінскія СМІ, палітыкі, а таксама адвакаты Саўчанкі неаднаразова пісалі пра магчымасць абмену Ерафеева і Аляксандрава на ўкраінку. Абмен яшчэ ў сакавіку прапанаваў расейцам і Парашэнка.  Тады прэс-сакратар Пуціна адхіляў магчымасць выдачы лётчыцы.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары