Пуцін развітаўся з паліцыянтамі-матацыклістамі ды вылецеў з G20 да завяршэння форуму


Перад тым як падняцца на борт свайго самалёту кіраўнік Расеі чамусьці вырашыў падысці да афіцэраў паліцыі, якія эскартавалі картэж, ды паціснуць ім руку.

Аўстралійскія медыі заўважаюць, што падчас сустрэчы«Вялікай дваццаткі» кіраўнікі іншых краінаў дэманстратыўна ігнаравалі Пуціна, а калі справа даходзіла да нефармальных размоваў, то ўвесь час нагадвалі яму пра віну Расеі ў вайне ва Украіне.

Уладзімір Пуцін пакінуў форум G20 да канца яго афіцыйнага завяршэння. Ён патлумачыў гэта доўгаю дарогаю да Масквы ды жаданнем выспацца перад працоўным днём.

У суботу заходнія лідары папярэдзілі Пуціна, што ў дачыненні Масквы могуць быць уведзеныя больш жорсткі санкцыі, калі Расея будзе працягваць падтрыманне ды ўдзел у вайне на Данбасе. Заявы расейскага кіраўніка, што ягоная дзяржава не мае да гэтага дачынення, нікога не пераканалі.

Тым не менш падчас прэс-канферэнцыі для выбраных журналістаў Пуцін заявіў, што бачыць «добрыя шанцы» на ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны. Ён дадаў, што рашэнне Кіева ўвесці эканамічную блакаду супраць захопленых баевікамі рэгіёнаў было «вялікай памылкаю», але «не смяротнаю».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў