Прыхільнікі «русского мира» зняпраўджваюць інфармацыю пра тое, што іх аштрафавалі за пікет у Менску


13 лютага стала вядома, што ўдзельнікі прарасейскай акцыі каля Дому ўраду на Плошчы Незалежнасці, якія выказвалі падтрыманне палітыцы Масквы, аштрафаваныя на 30 базавых, або на 690 рублёў кожны. Тады ў якасці арганізатара акцыі выступіў рух «НОД».

Адзін з адэптаў «русского мира», былы дэсантнік Сяргей Ланавенка зняпраўдзіў інфармацыю пра штрафы. У каментары «Свабодзе» ён расказаў, што напрыканцы мінулага тыдня з ім звязаўся міліцыянт з Маскоўскага РАУС, але ні суду, ні пакарання не было. Паводле Ланавенкі, пра 30 базавых ён даведаўся з інтэрнэту.

Ён дадаў, што прарасейскія актывісты плануюць чарговы пікет, бо «трэба працаваць з Расеяй і Данбасам».

Але наступным разам ён паабяцаў атрымаць дазвол уладаў.

Прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі сказаў, што ён не ведае дакладна, ці адбыўся суд над удзельнікамі прарасейскага пікету, але зазначыў, што на іх складзеныя пратаколы і перададзеныя ў суд Маскоўскага раёну Менску.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў