Пуцін перамог з рэкордным вынікам

ВІДЭА

Папярэднія вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта Расеі і каментары экспертаў у нашым адмысловым выданні.

Пасля падліку 50 % бюлетэняў Пуцін набірае 75.01 %.

23:00 Паводле ЦВК РФ, Уладзімір Пуцін атрымаў у анексаваным Крыме 91,7 % галасоў.

22:23 Навошта Пуціну такі высокі адсотак? Паводле расейскага эканаміста і сацыёлага Уладзіслава Іназемцава, кіраўнік Расеі падрыхтаваў глебу да пажыццёвага кіравання краінаю.

Больш ТУТ.

22:15 На выбарах прэзідэнта Расеі перамагае Уладзімір Пуцін, сведчаць дадзеныя апытанняў Усерасейскага цэнтру даследавання грамадскае думкі на выхадзе з выбарчых участкаў (экзыт-полаў).

Дзейны кіраўнік Расеі набраў 73,9 % галасоў. Гэта максімальны адсотак за ўвесь час удзелу Пуціна ў выбарах, піша «Інтэрфакс».

Другое месца ў Паўла Грудзініна (11,2 % галасоў), трэцяе – у Уладзіміра Жырыноўскага – (6,7 %). Па звестках УЦДГМ, Ксенія Сабчак набірае 2,5 %, Грыгорый Яўлінскі – 1,6 %, Барыс Цітоў – 1,1 %, Сяргей Бабурын – 1,0 %, Максім Сурайкин – 0,8 %.

22:00 Расейскі спявак Філіп Кіркораў галасаваў у Вільні. Здагадайцеся за каго…

21:45 За каго б галасавалі беларусы на прэзідэнцкіх выбарах у Расеі? Нашая апытанка з Менску.

21:09 Экзыт-полы: Пуцін набірае каля 74 % галасоў

21:06 Член Федэральнай Рады руху «ГОЛАС – За сумленныя выбары»: ЦВК РФ разагнаў выбарчую камісію. Раней такога не было

Вось гэтак грамадзяне Расеі галасавалі ў Берасці

Чарга на выбарчы ўчастак у расейскім консульстве. Каб трапіць на ўчастак даводзіцца стаяць на марозе каля 30 хвілін
На выбарчым участку шматлюдна. Каб не было таўканіны людзей запускаюць невялікімі партымі
Шчаслівыя ўладальніцы расейскіх пашпартоў пазіруюць для фота на выхадзе з выбарчага ўчастку
На выхадзе з выбарчага ўчастку прагаласаваўшыя могуць узяць стужкі ў колерах расейскага сцягу і так званую георгіеўскую

20:13 Аляксей Навальный (незарэгістраваны кандыдат) сцвярджае, што Ксенія Сабчак казала яму, што ёй нібыта «абяцалі велізарныя грошы за вылучэнне» на пасаду прэзідэнта Расеі.

«Ты хлусіш у кожным сваім слове», – заявіў апазіцыйны палітык Аляксей Навальны у размове з Ксеніяй Сабчак (зарэгістраваны кандыдат) у эфіры «Навальны. Live».

20:04 Па стане на 18:36 у выбарах узялі ўдзел 57,74 % выбарцаў.

Кандыдаты ў прэзідэнты

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары