Прэзідэнт Украіны падзякаваў беларускім фанам за атмасферу на стадыёне: Жыве Беларусь!


Лідар Украіны Пятро Парашэнка выказаў удзячнасць беларускім і ўкраінскім заўзятарам, якія былі на футбольным матчы Украіна-Беларусь у Львове.

Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт напісаў у «Фэйсбуку»: «3: 1. Віншую з перамогай! Дзякуй футбалістам за цікавую гульню і заўзятарам абедзвюх зборных за неверагодна цёплую і сяброўскую атмасферу на стадыёне. Слава Украіне! Жыве Беларусь!»

 

Україна – Білорусь 3:1Вітаю з перемогою! Дякую футболістам за цікаву гру і вболівальникам обох збірних за неймовірно теплу та дружню атмосферу на стадіоні. Слава Україні! Жыве Беларусь!

Posted by Петро Порошенко on 5 września 2015

Глядзіце яшчэ >>> Марш беларускіх і ўкраінскіх фанатаў у Львове прайшоў пад расцяжкай «Братэрства сумлення» (ВІДЭА)

У Беларусі пасля затрымання грамадскіх актывістаў міліцыянты часам пісалі ў пратаколах, што дзеячы выкрыквалі антыдзяржаўныя лозунгі «Жыве Беларусь».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў