Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб адраджэнні Чарнобыльскай зоны


Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ «Аб дадатковых мерах па адраджэнню тэрыторыяў, якія былі забруджаныя ў выніку Чарнобыльскай катастрофы».

Згодна з указам, кабінет міністраў Украіны павінен стварыць умовы для развіцця і адраджэння забруджаных тэрыторыяў, у тым ліку Чарнобыльскага радыяцыйна-экалагічнага біясфернага запаведніка, паведамляе сайт кіраўніка Украіны.

Украінскаму ўраду было даручана ўрэгуляваць праблемныя пытанні прававога рэжыму гэтых тэрыторыяў і разгледзець мэтазгоднасць далейшага дзеяння ўсталяваных там абмежаванняў і забаронаў.

«Асаблівая ўвага ва ўказе нададзена захадам па сацыяльнай абароне пацярпелых у выніку Чарнобыльскай катастрофы… Таксама ўказ накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што Украіна і Беларусь пачнуць дэмаркацыю межаў у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС у 2019 годзе.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў